Мини-музей "Беларуская хатка"

Дата: 30 мая 2022 в 10:11, Обновлено 30 августа 2023 в 14:25

МЭТА

Фарміраванне цікавасці дзяцей i бацькоў да айчыннай культуры, адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны, 
вывучэння вытокаў беларускага слова, радаводам.

ГАЛОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ;

ЗАЦІКАВІЦЬ

гісторыяй роднага краю

НАЗАПАСІЦЬ

гістарычныя, краязнаўчыя, этнаграфічныя і моўныя веды

РАЗВІЦЬ

творчае мысленне дзяцей

ВЫХАВАЦЬ

беражлівыя адносіны да свайго мінулага

Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей 

ад 2 гадоў да 3

Беларускія народныя песенькі і пацешкі. «Сонейка-сонца»«Мышка, мышка, дзе была»«Гого-гого, гусачок»«Верабейчык»«Белабока-сарока»«Трах-бах-тарабах»«Божая кароўка»«Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока»«Люлі-люлі, люляшу»«Ай, люлі-люлі-люлечкі»«Ішла каза»«Люлі-люлі-маленькі», «Ходзіць певень па капусце»«Люляю-люляю»«А ты, коцінь какаток»«Апсік, апсік, каточак»«Кую, кую ножку»«Гушкі, гушкі, гушкі»«Сарока-варона»«Чыкі-чыкі, сарока»«А ты, каток шэры»«Люлі-люлі-люлечкі»«Люлі-люлі-люлі»«Кукарэку, певунок»«Не хадзі, коцік»«У куце сядзіць мядзведзь»«Ладкі-ладком»«Ладу, ладу, ладкі»«Баю-баінку, баю»«А курачка-рабушачка»«Сядзіць мядзведзь на калодзе»«Бычок»«Іграў я на дудцы»«Сядзіць сыч на капе»«Вожык»«Ідзі, ідзі, дожджык», «Горкай, горкай, горачкай».

Беларускія народныя казкі. «Муха-пяюха»«Коцік Петрык і мышка»«Дзедава рукавічка».

Творы беларускіх паэтаў. З. Бядуля. «Гэй, мой конік»В. Вітка. «Бабіны госці»,«Коця і Каця»«Дожджык»С. Сокалаў-Воюш. «Мышаня»«Мішка»«Авечка»«Пчолка»; І. Муравейка. «Адмарозіў лапкі»,«Я сама»; А. Дзеружынскі. «Сняжынкі», «Сані»А. Якімовіч. «Мядзведзь»,«Ліска»Н. Галіноўская. «Калыханка»«Коцік-варкоцік»; Н. Тулупава. «Вушкі»; В. Іпатава. «Аладкі», «Вавёрка»; Т. Кляшторная. «Дапамагу», «Гаспадыня»,«Паўцякалі цацкі»К. Буйло. «Дзіцячы сад»; А. Пысін. «Ластаўка», «Матылёчкі-матылі»; Г. Багданава. «Збанок», «Маляваны дыванок»; В. Гардзей. «Коцік»,«Часнок»«Вітамін»; В. Коўтун. «Гусі», «Цвічок»; М. Танк. «Ехаў казачнік Бай»,«Галінка і верабей»В. Шніп. «Кураняты»; Л. Шырын. «Доктар»; Ул. Луцэвіч. «Птушачка», «Май»М. Мятліцкі. «Сунічка»; П. Прануза. «Верабей прымае душ»,«Грыбнік»; С. Грахоўскі. «Ласяня»; Г. Іванова. «Свята»; Г. Каржанеўская. «Пагладжу вожыка»; У. Карызна. «Самая лепшая»Я. Крупенька. «Шпак»,«Аленка»А. Лойка. «Верабейчык»М. Чарняўскі. «Новы год», «Конік»І. Шуцько. «Яечка»«Сняжок»; Е. Лось. «Мая лялька»«Зіма»У. Корбан. «Карова»,«Авечка»; К. Лейка «Гарабей»К. Крапіва. «З Новым годам»; П. Марціновіч. «Навальніца»; М. Скрыпка. «Карась»«Шчупак»М. Шаховіч. «Чабурашка»; Я. Жабко. «Едет Ваня к бабушке».

Творы беларускіх пісьменнікаў. А. Кобец-Філімонава. «Мароз, Чырвоны нос»Т. Бушко. «Сняжынка».


 

Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей 

ад 3 гадоў да 4
 

Беларускія народныя песенькі і пацешкі. «Іграў я на дудцы»«Ой, бычок, мой бысенька»«Кукарэку, певунок»«Вожык»«Ягорачка»«Кую, кую ножку»«Ласачка».

Беларускія народныя казкі. «Курачка-Рабка»«Былінка і верабей»,«Зайкава хатка»«Каза-манюка»«Пчала і муха»«Муха-пяюха»«Коцік, пеўнік і лісіца».

Творы беларускіх паэтаў. Т. Кляшторная. «Ветлівыя словы»«Шпак»,«Дожджык»«Паўцякалі цацкі»«Не сквапная»В. Рабкевіч. «Едзе восень»; С. Сокалаў-Воюш. «Блакіт нябёс»«Алоўкі»«Елка»А. Дзеружынскі. «Пралеска»; А. Прохараў. «За адвагу»Я. Колас. «Сонца грэе, прыпякае»«Храбры певень»; Я. Купала. «Лістапад»; Я. Журба. «Першыя сняжынкі»«Дзед Мароз»; З. Бядуля. «Мае забавы»; М. Хведаровіч. «Свеціць, як сонца, ад самай калыскі»; Л. Пранчак. «Завіруха»; Э. Агняцвет. «Маме»; А. Бадак. «Мышка», «Беларусачка»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Сон»; Л. Рашкоўскі. «Я хачу салдатам стаць»; К. Цвірка. «Коцікі»; В. Лукша. «Вясёлка»; Я. Жабко. «Залаты праменьчык».

Творы беларускіх пісьменнікаў. У. Юрэвіч. «Бярозчыны валёнкі»; А. Кобец-Філімонава. «Сем мастакоў»; Я. Брыль. «Жыў-быў вожык».


 

Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей 

ад 4 гадоў да 5
 

Беларускія народныя песенькі і пацешкі. «Іграў я на дудцы»«Ой, бычок, мой бысенька»«Кукарэку, певунок»«Вожык»«Ягорачка»«Кую, кую ножку»«Ласачка».

Беларускія народныя казкі. «Курачка-Рабка»«Былінка і верабей»,«Зайкава хатка»«Каза-манюка»«Пчала і муха»«Муха-пяюха»«Коцік, пеўнік і лісіца»«Пшанічны каласок»«Піліпка-сынок»«Сынок-з-кулачок»«Каток — Залаты лабок»«Як курачка пеўніка ратавала».

Творы беларускіх паэтаў. Т. Кляшторная. «Ветлівыя словы»«Шпак»,«Дожджык»«Паўцякалі цацкі»«Не сквапная»«Сукенка раскажа»В. Вітка. «Піла»; В. Рабкевіч. «Едзе восень»С. Сокалаў-Воюш. «Блакіт нябёс»«Возера лясное»«Замак»«Змей»«Алоўкі»«Елка»«Навагодняя песня»А. Лойка. «Кураняты»; Г. Іванова. «Я будую дом з пяску»; А. Дзеружынскі. «Пралеска»,«Бусел і хлопчык»; А. Прохараў. «За адвагу»«Мурашыная святліца»; І. Муравейка. «Адмарозіў лапкі»«Шалтай-Балтай»; С. Новік-Пяюн. «Верабейчыкі», «Над калыскай»; В. Лукша. «Вясёлка»; Я. Купала. «Лістапад»; Я. Журба. «Першыя сняжынкі»«Дзед Мароз»«Восень», «Коцік», «Вавёрка»,«Пчолка»; З. Бядуля. «Мае забавы»; М. Хведаровіч. «Свеціць, як сонца, ад самай калыскі»; Л. Пранчак. «Завіруха»; Э. Агняцвет. «Зямля з блакітнымі вачамі», «Маме»; А. Бадак. «Мышка»«Беларусачка», «Зайчаняткі»; Д. Бічэль-Загнетава. «Радзіма»С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка», «Наш май»«Сунічкі»; Л. Рашкоўскі. «Я хачу салдатам стаць»; Л. Дайнека. «У вясновым лесе»; А. Грачанікаў. «Сон»; Я. Колас. «На рэчцы зімой»«Дзед госць»«Зіма», «Песня аб вясне», «Сонца грэе, прыпякае»«Храбры певень»У. Дубоўка. «Пра дзеда і ўнука»; В. Жуковіч. «Калядная вячэра»; П. Прыходзька. «Сіненькія вочы»; М. Танк. «Галінка і верабей»«Ехаў казачнік Бай»А. Русак. «Мой край»; А. Ставер. «Як зроблены цацкі?»; Н. Тулупава. «Сыражуйкі»Р. Барадулін. «Ната маму любіць надта», «Ай! Не буду! Не хачу!»; Ю. Свірка. «Сёння ў нашай мамы свята»В. Вярба. «Бабуліны казкі»; Л. Дранько-Майсюк. «Пра добрую мышку і мудрую кошку»; В. Іпатава. «Янка-запытанка»; С. Шушкевіч. «Пайшоў коўзацца каток»«Цяжка жабцы жыць без хаткі», «Нашы сябры»; А. Якімовіч. «Звяры нашых лясоў»; А. Бялевіч. «У лесе»; Э. Валасевіч. «Сама»; В. Вярба. «Матуліны рукі».

Творы беларускіх пісьменнікаў. І. Бурсаў. «Страшная казка пра страшнага звера»; В. Хомчанка. «Яблык»«Яшава рукавічка»; У. Юрэвіч. «Пацалунак асвы», «Бярозчыны валёнкі»; В. Вітка. «Натальчына сямейка»; А. Кобец-Філімонава. «Сем мастакоў»; Я. Брыль. «Жыў-быў вожык»; Б. Сачанка. «Насцечка»І. Шуцько. «Смелая ўнучка».


 

Творы мастацкай літаратуры і фальклора для дзяцей 

ад 5 гадоў да 7
 

Беларускія народныя песенькі і пацешкі. «Сонейка-сонца, выгляні ў аконца»«Сіўка-варонка», «Ходзіць коцік па палях», «Ты, каза, каза, лубяныя вочы».

Беларускія народныя казкі. «Пра быка і яго сяброў», «Жаронцы», «Лёгкі хлеб»«Не сілай, а розумам», «Лісіца-хітрыца», «Як кот звяроў напалохаў»,«Селянін, мядзведзь і лісіца», «Верабей і мыш», «Кот Максім»«Гарошак».

Легенды і паданні. «Возера Нарач», «Чараўніца», «Паданне пра заснаванне Мінска», «Паданне пра заснаванне Бярэсця», «Пра возера Свіцязь», «Пра зязюлю», «Бацька і сыны».

Творы беларускіх паэтаў.  Э. Агняцвет. «Саўка за сталом», «Зямля з блакітнымі вачамі», «Хто пачынае дзень?»; М. Багдановіч. «Зімой»; Д. Бічэль-Загнетава. «Белая Русь»; Р. Барадулін. «Загадкі на градках»«Жарт»; А. Вольскі. «Дзеці», «Радзіма»; В. Вярба. «Пралеска»; В. Вітка. «Жаўна», «Бусел»,«Вавёрчына гора»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Развітанне»;У. Дубоўка. «Як сінячок да сонца лётаў»;  В. Іпатава. «Як ён завецца?»; А. Мінкін. «Агнявік»; І. Муравейка. «Акраец хлеба»; С. Новік-Пяюн. «Ночка», «Пурга»; Я. Колас. «Першы гром», «Вясна» (урывак)«Раніца вясною», «Канец лета», «На лузе», «Адлёт жураўлёў»; Я. Купала. «Хлопчык і лётчык», «Бай»; С. Шушкевіч. «Нашы сябры», «Пракалоў камарык ножку»; М. Хведаровіч. «Дарагое імя»; М. Танк. «Жук і слімак»«Хлеб»; П. Панчанка. «Месяцы года»; К. Цвірка. «Коцікі»; Н. Галіноўская. «Будзь уважлівы, пешаход»; В. Жуковіч. «Незаменнае»; Я. Жабко. «Бабулiна крынiчка».

Творы беларускіх пісьменнікаў. Цётка. «Журавель і чапля»; З. Бядуля. «Скарб»; В. Вітка. «Страшная казка»У. Галубок. «Гонар»; В. Хомчанка. «Білеты ў цырк»; А. Дудараў. «Сінявочка»; А. Кобец-Філімонава. «Дзівосны лядзяш»К. Каліна. «Зімовы дуб»«Кампот», «Сакавік і яго сёстры», «Красавік», «Ліпень»,«Жнівень», «Верасень»«Кастрычнік»; М. Гамолка. «Васілёва бярозка»; У. Ягоўдзік. «Бусел», «Вожык», «Заяц».

Беларускія народныя гульні

Гульні-карагоды

 

Гульні вялікай рухомасці

 

Гульні сярэдняй і малай рухомасці

Крыніцы:

1)Лях, Н.У. Беларускія народныя гульні ў фізічным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту (з вопыту работы) / Н. У. Лях. - 2-е выд. - Мінск : Зорны Верасок, 2017. 231 с.

2) Старжынская, Н.С. Сябруем і гуляем разам / Н.С.Старжынская. - Мінск: Народная асвета, 1994. - 80 с.

Каляндар народных свят і абрадаў

<article>

ВЯСНА

  ГУКАННЕ ВЯСНЫ

  САРАКІ   

  КАМАЕДЗІЦА
  ВЯЛІКДЗЕНЬ

  ЮР'Я

 ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ 

ЛЕТА

  КУПАЛЛЕ

  ДАЖЫНКІ

  ЯБЛЫЧНЫ СПАС                                   

ВОСЕНЬ

 БАГАЧ                                         

 МАРЦІН 

 КУЗЬМА-ДЗЯМ'ЯН 

 МІХАЙЛАЎ ДЗЕНЬ                                   

ЗІМА

 КАЛЯДЫ 

 МАСЛЕНІЦА

</article>

Лiтаратурная спадчына

<article>

Цётка

Изображение

Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка) (1876 - 1916).
Нарадзілася Алаіза Сцяпанаўна ў в. Стары Двор, Васілішкаўскай воласці, Лідскага павета (сёння — Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь) у шляхецкай сям'і. Мела двух братоў: Вацлаў і Язэп -  афіцэры 170-га Маладзечанскага пяхотнага палка; сясцёр: Стэфанія, Караліна і Софія.
Скончыла Віленскае прыватнае сямікласнае вучылішча Веры Міхайлаўны Прозаравай. Настаўнічала ў вёсцы. Вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах П. Лесгафта ў Пецярбургу, атрыманыя веды па медыцыне, гігіене, педагогіцы, батаніцы пасля паспяхова выкарыстоўваліся Алаізай у жыцці. 

Больш вы даведаетесь тут: https://be.wikipedia.org/

Кастусь Цвірка

Изображение

Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). У 1958—1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літсупрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1981 г. — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Кандыдат гістарычных навук (1972). З 1996 г. — кіраўнік і галоўны рэдактар выдавецтва «Беларускі кнігазбор».

Больш вы даведаетесь тут: https://be.wikipedia.org/

Янка Купала

Изображение

Нарадзіўся 07 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладэчанскі раён Менскай вобласці) у сям'і арандатара. Сапраўднае імя - Луцэвіч Іван. У 1898 г. скончыў Беларуцкую народную навучальню. Пасля смерці бацькі (1902 год) працаваў на гаспадарцы, потым - хатні настаўнік, пісар у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшы прыказчык у памешчыка ў Сенненскім павеце Магілеўскай губерні (1904), практыкант і памочнік вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Менскам, на бровары ў Яхімоўшчыне на Маладэчаншчыне, у маёнтку Дольны Сноў Наваградскага павета (1905-1908), супрацоўнік «Нашай нівы» і адначасова бібліятэкар бібліятэкі «Веды» Б. Л. Даніловіча (Вільня, 1908-1909). У 1909-1913 гг. вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А. С. Чарняева ў Пецярбургу. З кастрычніка 1913 г. зноў у Вільні, супрацоўнік «Беларускага выдавецкага таварыства», рэдактар «Нашай нівы» (1914-1915). У верасні 1915 г. выехаў у Маскву, дзе вучыўся ў Народным універсітэце. У студзені 1916 г. прызваны ў армію. У 1919 г. пераехаў у Менск, дзе і жыў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у стварэнні нацыянальнага тэатра, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі навук БССР, у разгортванні выдавецкай справы. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, у пасёлку Пячышчы каля Казані. Абіраўся кандыдатам у сябры ЦВК БССР (1927-1929), сябрам ЦВК БССР (1929-1931, 1935-1938), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1940 г.). Акадэмік АН БССР, АН УССР. Сябра СП СССР з 1934 г. Народны паэт БССР (1925). Узнагароджаны ордэнам Леніна. Трагічна загінуў 28.06.1942 г. у Маскве. Урна з прахам перавезена ў Менск у 1962 г.

Больш вы даведаетесь тут: https://be.wikipedia.org/

Якуб Колас

Изображение

Нарадзіўся  3 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка. Сапраўднае імя - Канстанцін Міцкевіч. У 1898 паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1902 годзе. Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёну (1902—1904), Пінкавічы Пінскага раёну (1904—1906). Зімой 1906—1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У траўні-чэрвені 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, быў загадчыкам літаратурнага аддзелу, але на загад паліцыі мусіў пакінуць Вільню. У 1908 годзе — праца ў прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёну. 15 верасня 1908 г. за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў мінскім астрозе. У 1912—1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-й прыходзкай навучальні ў Пінску.

Больш вы даведаетесь тут: https://be.wikipedia.org/

Максім Багдановіч

Изображение

1891-1917    

Мaкciм Адaмaвiч Бaгдaнoвiч нapaдзiўcя ў Мiнcкy 9 cнeжня 1891 г.    Бaцькi пaэтa былi iнтэлiгeнтнымi, выcoкaaдyкaвaнымi людзьмi. Адaм Ягopaвiч Бaгдaнoвiч – пeдaгoг, дэмaкpaт пa cвaix пepaкaнaнняx – пpымaў aктыўны ўдзeл y нapoднiцкiм pyxy. Быў члeнaм мiнcкaй apгaнiзaцыi пapтыi «Нapoднaя вoля». Уcё cвaё жыццё пpыcвяцiў вывyчэнню кyльтypы i бытy нapoдa, вycнaй нapoднaй твopчacцi. 

Больш вы даведаетесь тут: https://be.wikipedia.org/

Алесь Гарун

Изображение

Гарун Алесь (сапр. Прушынскі Аляксандар), нарадзіўся 11.03.1887 г. у фальварку Новы Двор (цяпер у межах Менска) у сям'і чорнарабочага.

Скончыў гарадскую прыходскую навучальню ў Менску (1897), вучыўся ў рамесніцкай навучальні. З 1902 г. працаваў сталяром у розных майстэрнях і на мэблевай фабрыцы ў Менску. У 1904 г. уступіў у партыю эсэраў і актыўна ўключыўся ў падпольную рэвалюцыйную дзейнасць. У 1907 г. арыштаваны і высланы на пасяленне ў Сібір, дзе займаўся сталярнай і цяслярнай працай. Ссылку адбываў у Кірэнскім павеце Іркуцкай губерні. У 1914 г. працаваў на Лене вадалівам. З 1915 г. - на залатых капальнях у Бадайбо, дзе сустрэў Лютаўскую рэвалюцыю. Там быў абраны дэпутатам Савета Ленінскай золатапрамысловай акругі. У Менск вярнуўся ў верасні 1917 г., у 1918 г., у час нямецкай акупацыі, рэдагаваў газету «Беларускі шлях». У 1919 г., пасля захопу Менска палякамі, стаў сябрам так званай Беларускай вайсковай камісіі. У 1920 г. цяжка хворы вывезены ў Кракаў.

Памёр 28.07.1920 г.

Больш вы даведаетесь тут: https://resheba.ws/bio/bel/04/0016.html

Сяргей Новік-Пяюн

Изображение

Новік-Пяюн Сяргей (сапр. Новік Сяргей), нарадзіўся 27.08.1906 г. у вёсцы Лявонавічы Нясвіжскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Нясвіжскай расейскай гімназіі (1918-1924), скончыў беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні (1926). За культурна-асветніцкую работу неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. Адбыў пяцігадовую ссылку на Памор'і (1926-1931), у 1939 г. сядзеў у турме ў Баранавічах. У савецкі час працаваў інспектарам Слонімскага раённага аддзела народнай асветы (1939-1940), дырэктарам Слонімскага краязнаўчага музея (1940-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны за сувязь з партызанамі прыгавораны фашысцкімі ўладамі да пакарання смерцю. Вызвалены партызанамі з Калдычаўскага лагера. Зноў працаваў дырэктарам Слонімскага музея (1944). 14.12.1944 г. арыштаваны, а ў сакавіку 1945 г. Ваенным трыбуналам войск НКУС Баранавіцкай вобласці асуджаны на 10 год пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў на Калыме. 05.11.1958 г. рэабілітаваны Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі. У 1959 г. вярнуўся на Беларусь. З 1960 г. жыве ў Менску. Сябра СП СССР з 1984 г.

Больш вы даведаетесь тут: https://resheba.ws/bio/bel/13/0011.html

Канстанцыя Буйло

Изображение

Буйло Канстанцыя (сапр. Калечыц Канстанцыя), нарадзілася 14.01.1893 г. у горадзе Вільні ў сялянскай сям'і.

У 1914 г. скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні. Настаўнічала на Лідчыне. Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915-1916). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала статыстам у Валакаламскім павятовым выканкоме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса «Данілкава». З 1923 г. жыла ў Маскве. Працавала на заводзе «Аграном» (1929-1934), начальнікам аддзела збыту палітэхлабарсаюза (1934-1940), у 1940-1951 гг. - начальнікам аператыўнага аддзела, затым в. а. намесніка дырэктара цэнтральнай канторы ветэрынарнага забеспячэння трэста Саюзветзабпрам. Сябра СП СССР з 1944 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).

Памерла 04.06.1986 г.

Больш вы тдаведаетесь тут: https://resheba.ws/bio/bel/02/0039.html

Алесь Якімовіч

Изображение

Якімовіч Алесь, нарадзіўся 17.01.1904 г. у вёсцы Чурылава Ўздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум (1926), у 1930 г. - літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1924 г. працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларускі піянер», «Іскры Ільіча». Быў сябрам літаратурнага аб'яднання «Маладняк». У першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у адной з сярэдніх школ г. Чыстапаля (Татарыя), быў адказным сакратаром раённай газеты ў Казахстане. З кастрычніка 1942 г. - у Савецкай Арміі, камандзір стралковага ўзвода, затым роты, пад Харкавам быў цяжка паранены (1943). Жыў у Маскве, займаўся рэдактарскай працай (1943-1944). Быў старшым рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1944-1945, 1948-1954), адказным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1945-1948), літкансультантам СП БССР (1955-1960). Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).

Памёр 15.01.1979 г.

Больш вы даведаетесть тут: https://resheba.ws/bio/bel/25/0004.html

Васіль Вітка

Изображение

Вітка Васіль (сапр. Крысько Цімох), нарадзіўся 16.05.1911 г. у вёсцы Еўлічы Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Слуцкай прафтэхшколы (1928) працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у заводскай шматтыражцы (1929-1930), рэдакцыях газет «Камуніст» (Бабруйск, 1930-1933), «Ударнік» (Жлобін, 1933-1935), «Чырвоная змена» (1935-1937), «Літаратура і мастацтва» (1937-1938) і часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1938-1939). Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і да самага пачатку вайны працаваў сакратаром Беластоцкага абласнога аддзялення СП БССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны - у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», а з 1942 г. - у аддзеле прапаганды і агітацыі ЦК КПБ рэдактарам масавых выданняў для акупіраваных раёнаў. Супрацоўнічаў у сатырычных часопісах «Партызанская дубінка» і «Раздавім фашысцкую гадзіну». З дня ўтварэння часопіса «Беларусь» (студзень 1944) працаваў яго адказным сакратаром, з 1948 г. - намеснікам, з 1951 г. - галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1957-1974 гг. - галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка». У 1974-1987 гг. - сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». Сябра СП СССР з 1943 г.

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума - «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1970).

Памёр 05.07.1996 г.

Больш выдаведаетесь тут: https://resheba.ws/bio/bel/03/0022.html

Янка Маўр

Изображение

Маўр Янка (сапр. Фёдараў Іван), нарадзіўся 10.05.1883 г. у горадзе Лібава (цяпер горад Ліепая, Латвія) у сям'і сталяра.

Дзяцінства правёў на радзіме маці - у вёсцы Лебянішкі Ковенскай губерні (цяпер Летува). Скончыў пачатковую, затым рамесную навучальню ў Коўне. У 1899 г. паступіў у Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Быў выключаны за ўдзел у гуртку рэвалюцыйнай моладзі. У 1903 г. здаў экстэрнам экзамен і атрымаў званне настаўніка пачатковай школы. Працаваў памочнікам настаўніка ў Новым Месцы (Летува), у вёсцы Бытча на Барысаўшчыне. У 1906 г. удзельнічаў у нелегальным з'ездзе рэвалюцыйна настроеных настаўнікаў у в. Мікалаеўшчына. Разам з Якубам Коласам і іншымі актыўнымі ўдзельнікамі быў аддадзены пад суд, пазбаўлены права выкладаць у школе і ўзяты пад нагляд паліцыі. Толькі ў 1911 г. удалося ўладкавацца выкладчыкам геаграфіі і гісторыі ў Менскую прыватную гандлёвую школу. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у школе, у Рэспубліканскім саюзе работнікаў асветы, у Наркамаце асветы БССР, у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. З 1930 г. быў на творчай працы. Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).

Памёр 03.08.1971 г.

Больш вы даведаетесь тут: https://resheba.ws/bio/bel/12/0024.html

Міхась Лынькоў

Изображение

Лынькоў Міхась, нарадзіўся 30.01.1899 г. у вёсцы Зазыбы Вілейскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і чыгуначніка.

Скончыў Старасельскую народную навучальню, у 1917 г. - Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у. Ліпініцкай земскай школе (цяпер Буда-Кашалёўскі раён). У 1919-1922 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне, у разгроме атрадаў Булак-Балаховіча. Настаўнічаў у вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна. У 1925-1928 гг. - адказны сакратар рэдакцыі, намеснік рэдактара, у 1928-1930 гг. - рэдактар бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскай філіі «Маладняка», адным з кіраўнікоў БелАПП. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930-1932), сакратаром аргкамітэта (1932-1934), галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933-1941), старшынёй праўлення СП БССР (1938-1948). Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 г. (рэдагаваў газету «Беларуская звязда» - орган палітупраўлення Беларускага фронту). У 1941-1942 гг. - рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943-1946 і 1949-1952 гг. - дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. Абіраўся кандыдатам у сябры ЦВК БССР (1921-1931), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1940-1945). Як сябра дэлегацыі БССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН. Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1962).

Памёр 21.09.1975 г.

Больш вы даведаетесьтут: https://resheba.ws/bio/bel/11/0028.html

Кузьма Чорны

Изображение

Чорны Кузьма (сапр. Раманоўскі Мікалай), нарадзіўся 24.06.1900 г. у маёнтку Боркі Слуцкага павета (цяпер Капыльскі раён Менскай вобласці) у сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1916-1919). У 1920-1922 гг. працаваў у валасным рэўкаме, у Слуцкім павятовым ваенкамаце, настаўнічаў. У 1923 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта (скончыў два курсы). У 1924-1928 гг. працаваў у газеце «Беларуская вёска». Сябра літаратурнага аб'яднання «Маладняк» (з 1923), старшыня «Узвышша» (1926-1931). У 1932-1937 гг. - галоўны літкансультант у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР. 14.10.1938 г. быў арыштаваны. Каля 8 месяцаў адседзеў у менскай турме, а затым быў вызвалены. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, працаваў у газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1941-1944), часопісе «Беларусь». Вярнуўся ў Менск. Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і партызанскім медалём. Памёр 22.11.1944 г.

Больш вы даведаетесь тут: https://resheba.ws/bio/bel/22/0014.html

Віталь Вольскі

Изображение

Вольскі Віталь (сапр. Зэйдэль-Вольскі Віталь), нарадзіўся 05.09.1901 г. у горадзе Пецярбурзе (Расея) у сям'і служачага.

З 1918 г. працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадской гаспадаркі Петраграда. З 1919 г. - у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. Служыў у пагранічных войсках і органах ВЧК. З 1926 г. - старшы інспектар Галоўрэперткома БССР, у 1927 г. скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі. З 1928 г. - старшы інструктар кінафікацыі Белдзяржкіно, з 1929 г. - дырэктар Віцебскага мастацкага тэхнікума, з 1930 г. - дырэктар Беларускага драматычнага тэатра ў Віцебску. У 1932-1936 гг. працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР. З красавіка 1942 г. загадваў аддзелам у рэдакцыі сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», з лістапада 1943 г. - у рэдакцыі часопіса «Беларусь». У 1948-1954 гг. - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1971).

Памёр 22.08.1988 г.

Больш вы даведаетесь тут: https://resheba.ws/bio/bel/03/0027.html

Максім Танк

Изображение

Танк Максім (сапр. Скурко Яўген), нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў пачатковую польскую школу, вучыўся ў Вілейскай расейскай і ў Радашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, расейскай гімназіях. У 1927 г. уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у падпольным руху. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932-1933), вёў рэвалюцыйную дзейнасць на Віленшчыне і Наваградчыне. З траўня 1933 да траўня 1934 г. і з верасня да снежня 1934 г. сядзеў у віленскай турме «Лукішкі». Працаваў у легальным і падпольным камуністычным друку. Пасля далучэння Заходняй Беларусі быў супрацоўнікам абласной газеты «Вілейскай праўда» (1939-1940). У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у газеце «За Савецкую Беларусь» (Бранскі фронт), у агітплакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1945-1948 гг. - літаратурны рэдактар часопіса «Вожык», у 1948-1966 гг. - галоўны рэдактар часопіса «Полымя», з 1966 г. - першы сакратар, а ў 1971-1990 гг. - старшыня праўлення СП БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1969-1989) і БССР (1947-1971), сакратар праўлення СП СССР (з 1966), сябра Савецкага камітэта абароны міру, старшыня Беларускага аддзялення савецка-польскай дружбы (з 1958 г.). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР VI-VII скліканняў. Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР з 1940 г.

Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Ганаровы грамадзянін г. Менска (1987). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыйнай вайны II ступені, Дружбы народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР.

Народны паэт БССР (1968).

Памёр 07.08.1995 г.

Больш вы даведаетесь тут: https://resheba.ws/bio/bel/17/0002.html

Аркадзь Куляшоў

Изображение

Куляшоў Аркадзь, нарадзіўся 06.02.1914 г. у вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

У 1928 г. паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, а ў 1931 г. перайшоў на першы курс літаратурнага факультэта Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута, дзе правучыўся да вясны 1933 г. Быў сябрам БелАПП. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1934), на Беларускім радыё (1934-1936), літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР (1936-1937). У 1941-1943 гг. - на фронце ў армейскай газеце «Знамя Советов», у 1943-1945 гг. - у Беларускім штабе партызанскага руху. У 1945-1946 гг. - рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1958-1967 гг. - начальнік сцэнарнага аддзела, галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». У 1961 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947-1978). Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.

Народны паэт БССР (1968), заслужаны работнік культуры Ўкраінскай ССР (1973).

Памёр 04.02.1978 г.

Больш вы даведаетесь тут: https://resheba.ws/bio/bel/10/0093.html

Пятрусь Броўка

Изображение

Броўка Пятрусь, нарадзіўся 25.06.1905 г. у вёсцы Пуцілкавічы Ўшацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Працоўны шлях пачаў у 1918 г. з перапісчыка ў Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце. Быў справаводам валвыканкома, рахункаводам у саўгасе, старшынёй сельсавета, загадчыкам аддзела ў Полацкім акруговым камітэце камсамола. У 1927-1928 гг. - адказны сакратар акруговай газеты «Чырвоная Полаччына». У 1931 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ў 1940 г. прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Савецкую Армію. Быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь», супрацоўнічаў у партызанскім друку. З 1943 г. - адказны сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, а з 1945 г. - зноў галоўны рэдактар часопіса «Полымя». У 1948 г. абраны старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1959 г. як дэлегат ад БССР удзельнічаў у рабоце XIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1967-1980 гг. - галоўны рэдактар Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР, сакратаром праўлення СП СССР. Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР з 1934 г.

Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і многімі медалямі.

Народны паэт БССР (1962), заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1975). Ганаровы грамадзянін г. Менска (1980).

Памёр 24.03.1980 г.

Больш вы даведаетесь тут: https://resheba.ws/bio/bel/02/0034.html

Эдзі Агняцвет

Изображение

Агняцвет Эдзі (сапр. Каган Эдзі), нарадзілася 11.10.1913 г. у горадзе Менску ў сям'і служачых.

Пасля заканчэння сямігодкі працавала на менскім заводзе «Камунар» (1930), год правучылася ў менскай будаўнічай прафтэхшколе. Скончыла крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Менскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1934). Завочна вучылася на педагагічным аддзяленні літфака педінстытута (1934-1936), працавала рэдактарам Беларускага радыё (1934-1938), кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР (1939), у аддзеле паэзіі часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1940-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны жыла ва Ўзбекістане. У 1945-1946 гг. працавала ў Дзяржаўным выдавецтве БССР. Сябра СП СССР з 1937 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Больш вы даведаетесь тут: https://resheba.ws/bio/bel/01/0003.html

Янка Брыль

Изображение

Брыль Янка, нарадзіўся 04.08.1917 г. у горадзе Адэсе (Украіна) у сям'і чыгуначніка.

У 1922 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму ў Заходнюю Беларусь (вёска Загора Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці). Скончыў польскую сямігодку (1931), працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. У сакавіку 1939 г. прызваны ў польскую армію. Служыў у марской пяхоце. У верасні 1939 г. пад Гдыняй трапіў у нямецкі палон, восенню 1941 г. уцёк на радзіму. З кастрычніка 1942 г. - сувязны партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а з сакавіка да ліпеня 1944 г. - партызан-разведчык брыгады «Камсамолец» і рэдактар газеты «Сцяг свабоды» (орган Мірскага падпольнага райкома партыі) і сатырычнага антыфашысцкага лістка «Партызанскае жыгала». З кастрычніка 1944 г. жыве ў Менску. Працаваў у рэдакцыі газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», часопісах «Вожык», «Маладосць», «Полымя», у Дзяржаўным выдавецтве БССР. У 1966-1971 гг. - сакратар праўлення СП БССР. Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963-1967, 1980-1985). Старшыня Беларускага аддзялення таварыства «СССР - Канада» (1967-1990). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1945 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў, «Знак Пашаны», савецкімі і польскімі медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1981).

Больш вы даведаетесь тут: https://resheba.ws/bio/bel/02/0035.html

Уладзімір Караткевіч

Изображение

Караткевіч Уладзімір, нарадзіўся 26.11.1930 г. у горадзе Воршы Віцебскай вобласці ў сям'і служачага.

У час Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ў Пермскай вобласці, пасля ў Арэнбургу. У 1944 г. вярнуўся ў Воршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1954 г. скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці (1954-1956), у Воршы (1956-1958). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя (1960), Вышэйшыя сцэнарныя курсы (1962) у Маскве. З 1962 г. жыў у Менску. Сябра СП СССР з 1957 г.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.

Памёр 25.07.1984 г.

Больш вы даведаетесь тут: https://resheba.ws/bio/bel/10/0039.html

Еўдакія Лось

Изображение

Еўдакія Лось нарадзілася 01.03.1929 г. у вёсцы Старына Ўшацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыла Глыбоцкую педнавучальню ў 1948 годзе, у 1955 годзе - філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута. Працавала літработнікам у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Зорька», рэдактарам Вучэбна-педагагічнага выдавецтва БССР. У 1960 г. скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве, зноў працавала ў Вучэбна-педагагічным выдавецтве БССР, літработнікам газеты «Звязда», адказным сакратаром часопіса «Работніца і сялянка», у 1975-1977 гг. - галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка». 

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.

Памерла 03.07.1977 г.

Больш вы даведаетесь тут: https://resheba.ws/bio/bel/11/0021.html

Артур Вольскі

Изображение

Артур Вольскі  (сапраўднае імя Зэйдэль-Вольскі Артур), нарадзіўся 23.09.1924 г. у сям'і пісьменніка ў горадзе Дзяржынску Менскай вобласці .

З 1938 па 1941 вучыўся ў Віцебскай мастацкай навучальні, працаваў мастаком у БДТ-2 (Уральск). 
Прызваны ў Ваенна-Марскі Флот у 1942 годзе. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі. У 1952 г. дэмабілізаваўся. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» загадчыкам аддзела культуры і быту, адказным сакратаром часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». У 1962 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1963 г. - загадчык літаратурна-педагагічнай часткі, з 1962 г. - дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 г. - дырэктар Дома літаратара. У 1981-1984 гг. - старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». 

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём «За баявыя заслугі» і іншымі медалямі.

Больш вы даведаетесь тут: https://resheba.ws/bio/bel/03/0026.html

Рыгор Барадулін

Изображение

Барадулін Рыгор, нарадзіўся 24.02.1935 г. на хутары Верасоўка Ўшацкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і рабочага.

Скончыў Ушацкую сярэднюю школу ў 1954 годзе, у 1959 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях газеты «Советская Белоруссия», часопісаў «Полымя», «Бярозка», «Беларусь», з 1969 г. у выдаведтве «Беларусь», з 1972 г. рэдактарам, затым загадчыкам рэдакцыі ў «Мастацкай літаратуры». 

Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.

Больш вы даведаетесь тут: https://resheba.ws/bio/bel/02/0010.html

Данута Бічэль-Загнетава

Изображение

Нарадзілася 01.01.1938 г. у вёсцы Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1957 г. скончыла Наваградскую педагагічную навучальню, а ў 1962 г. - аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. З 1962 г. выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Гродна. З 1982 г. працуе загадчыцай Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродна. 

У друку выступае з 1958 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты - гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990). Напісала паэмы і кніжкі вершаў для дзяцей: «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож».

Больш вы даведаетесь тут: https://resheba.ws/bio/bel/02/0027.html

</article>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.